ACLS Humanities Program in Belarus, Russia, and Ukraine

Annual Regional Meetings

 

Мэта штогоднiх рэгiянальных сустрэч

Мiciю праграмы ў сферы гуманiтарных навук – распаўсюджанне грантаў сярод прыватных асобаў – немагчыма выканаць без далучэння да яе больш шырокай супольнасцi навукоўцаў, якiя маюць важнейшыя функцыi дарадцаў, дапамагаюць афармляць праграму, распаўсюджваюць звесткi пра яе, разглядаюць заяўкi на ўдзел у ёй.

Штогоднiя рэгiянальныя сустрэчы – форум, на якiм гэта супольнасць мае магчымасць абмяркаваць дасягненнi праграмы i яе ўздзеянне на развiццё гуманiтарных навук у рэгiёне. Гэтыя сустрэчы таксама дазваляюць атрымальнiкам грантаў АСНТ прадэманстраваць ход сваiх даследванняў у патрабавальным, але сяброўскiм асяроддзi.

Важная дадатковая мэта штогоднiх сустрэч заключаецца ў тым, каб забяспечваць i падтрымлiваць iмкненне да належнага ўзроўню даследванняў. Такi ўзровень, безумоўна, з'яўляецца абавязковым падчас працэдуры калегiяльнага разгледжання заявак, у межах якой прымаюцца рашэннi аб распаўсюджаннi грантаў.

Фармат сустрэч

Штогоднiя рэгiянальныя сустрэчы АСНТ па сваiм фармаце нагадваюць канвенцыi асобных навуковых таварыстваў, напрыклад, Амерыканскай асацыяцыi развiцця славяназнаўства. Сустрэчы АСНТ па маштабе больш сцiплыя, чым гэтыя канвенцыi, але вельмi падобныя па структуры, i складаюцца з сустрэч у вузкiм складзе для вырашэння канкрэтных дысцыплiнарных цi арганiзацыйных пытанняў, а таксама пленарных паседжанняў па пытаннях агульнай цiкавасцi i калегiяльных сесiй, на якiх навукоўцы дэманструюць ход сваёй працы.

Штогоднiя сустрэчы гуманiтарнай праграмы праводзяцца кожны год у новым горадзе (Львоў у 2000 годзе, Пецярбург у 2001, Кiеў у 2002, Мiнск у 2003, Масква у 2004). Яны праводзяцца на базе тых устаноў, з якiмi Праграма АСНТ у сферы гуманiтарных навук падтрымлiвае цесныя працоўныя адносiны.

Моўная палiтыка

АСНТ вiтае выкарыстанне на сваiх сустрэчах усiх трох славянскiх моў, якiя адносяцца да дадзенай праграмы, – беларускай, рускай i ўкраiнскай – у залежнасцi ад таго, якой мове навуковец аддае перавагу, i якая мова больш падыходзiць для абмеркавання кожнай канкрэтнай тэмы. Каб забяспечыць разуменне адзiн аднаго носьбiтамi розных моў, усiх, хто робiць прэзентацыi, просяць перакласцi ўрывак выступу на ангельскую цi рускую. Урыўкi на гэтым сайце размешчаны парамi: калi арыгiнал на беларускай цi ўкраiнскай, пераклад зроблены на рускую, калi арыгiнал на рускай, пераклад зроблены на ангельскую.